Афганiстан… Нiбыта далёкая сярэднеазiяцкая краiна не можа пакiнуць нас абыякавымi. I таму, што падчас савецкай ваеннай прысутнасцi тут загiнула без малага тысяча беларусаў, i таму, што Афганiстан зараз зноў у цэнтры ўвагi свету ў сувязi з вяртаннем да ўлады ў Кабуле руху «Талiбан».