Алег Аверын – вядомы спявак, кампазітар, паэт, пісьменнік, і таксама аўтар кніг і дзьвух аудыязборнікаў казак для дзяцей. У гэтым цыкле беларускі казачнік Алесь і гарэза малпачка Чычы выканаюць 6 песенек Алега Аверына, а таксама распавядуць нашым маленькім гледачам дзіўныя казкі са зборніка Алега Аверына “Добрыя казкі перад сном…”
Сёння ў выпуску з казачнікам Алесем і малпачкай Чычы прагучаць цудоўныя творы Алега Аверына: ▪️ Казка “Ружовае кацяня з блакітнымі вачыма”(пераклад Вольгі Шчукінай). ▪️ Казка “Срэбная рыбка”(пераклад Вольгі Шчукінай).