Як паведамляюць інфармагенцтвы, у раёнах Мінскай вобласці штотыдзень па выхадных днях з 11 снежня і па 2 студзеня 2022 года будуць разгортвацца раённыя калядныя кірмашы. У іх прымуць удзел суб’екты гаспадарання рознай формы ўласнасці, прадпрыемствы-вытворцы мясной, рыбнай і малочнай прадукцыі, фермерскія гаспадаркі, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі. Жыхарам і гасцям сталічнага рэгіёну прапануюць натуральныя і штучныя ёлкі, упрыгожванні і падарункі, прадукцыю лёгкай і харчовай прамысловасці.