Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў пройдзе ў Мінску з 16 па 18 сакавіка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Мерапрыемствы накіраваны на ўстараненне прычын і ўмоў учынення аварый з удзелам пешаходаў. Адмысловую ўвагу нададуць аварыйным участкам вулічна-дарожнай сеткі ў гадзіны пік. Штодзень супрацоўнікі міліцыі будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем правілаў пераходу праезнай часткі і праезду пешаходных пераходаў, спыняць парушэнні ПДР названай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху.