Міністры замежных спраў 27 краін Еўрасаюза на планавым паседжанні 16 мая абмяркуюць сітуацыю ва Украіне з удзелам украінскага калегі Дзмітрыя Кулебы. Пра гэта паведаміў у чацвер Савет ЕС, інфармуе ТАСС.
«Міністры замежных спраў таксама разгледзяць апошнія падзеі расійскай агрэсіі супраць Украіны і правядуць нефармальную гутарку на гэтую тэму з міністрам замежных справаў Украіны Дзмітрыем Кулябой і міністрам замежных справаў Канады Мелані Жолі», – гаворыцца ў заяве Савета.