HomeНавіны25-29 кастрычніка БелАЭС наведае паўторная місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы

25-29 кастрычніка БелАЭС наведае паўторная місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы

Паўторная місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы (Pre-OSART) наведае БелАЭС з 25 па 29 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі. Візіт экспертаў на станцыю пройдзе ў рамках праекта тэхнічнага супрацоўніцтва “Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі». У склад місіі, адзначае агенцтва, увойдуць эксперты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі, Украіны. Яны ацэняць ход выканання рэкамендацый і прапаноў, выпрацаваных у 2019 годзе ў працэсе разгляду пытанняў эксплуатацыйнай бяспекі першага энергаблока БелАЭС.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x