Як паведамляюць сіноптыкі, 26 красавіка (у аўторак) чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі, а на поўдні краіны ў многіх раёнах пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. +9 °С, максімальная днём +10.. +16 °С.