HomeНавіны30 снежня буйныя гіпермаркеты сталіцы падоўжаць рэжым працы

30 снежня буйныя гіпермаркеты сталіцы падоўжаць рэжым працы

Буйныя гіпермаркеты сталіцы напярэдадні Новага года падоўжаць рэжым працы. Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.

“1 студзеня харчовыя магазіны будуць працаваць у звычайным рэжыме. А 30 снежня некаторыя буйныя аб’екты гандлёвых сетак павялічаць рэжым работы для зручнасці пакупнікоў”, – сказала яна.

У прыватнасці, гіпермаркеты Green будуць працаваць да паўночы 30 снежня, да гэтага ж часу падоўжаць абслугоўванне буйныя крамы сеткі “Евроторг” 29 і 30 снежня. Крама “Гіпа” на вул.Гарэцкага будзе працаваць 30 снежня да гадзіны ночы.

Сталічныя ўнівермагі 31 снежня працуюць у звычайным рэжыме – да 21.00, а 1 студзеня – выхадны. На Каляды, 7 студзеня, ГУМ чакае наведвальнікаў з 9.00 да 21.00, іншыя ўнівермагі – з 10.00 да 20.00.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x