HomeНавіны4 лістапада ў Мінску адкрыецца выстава, прысвечаная жонцы Янкі Купалы

4 лістапада ў Мінску адкрыецца выстава, прысвечаная жонцы Янкі Купалы

Выстава Stankiewičanka, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння першага дырэктара музея Янкі Купалы Уладзіславы Луцэвіч, адкрыецца 4 лістапада ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, паведамляе сайт установы культуры. Галоўнымі на выставе стануць два партрэты Уладзіславы Луцэвіч. Экспазіцыя таксама ўключае калекцыі фотаздымкаў і дакументаў з фондаў музея. Уладзіслава Луцэвіч была дачкой ляснічага Франца Станкевіча і францужанкі Эміліі Манэ. У юнацтве падпісвалася на візітоўках як Уладка Станкевічанка і была яркай постаццю ў беларускім культурным жыцці першай паловы XX стагоддзя. Выставу можна ўбачыць па 25 студзеня.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x