HomeНавіны7 студзеня ў Магілёве пройдуць святочныя гулянні "Калядныя ўзоры"

7 студзеня ў Магілёве пройдуць святочныя гулянні “Калядныя ўзоры”

У магілёўскім парку Падніколле з 12.00 да 16.00 гадзін 7 студзеня пройдуць святочныя гулянні «Калядныя ўзоры».

Святочная праграма ўключае ў сябе тэатралізаваны паказ, цыганскае шоу, выступленні творчых калектываў абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна, ансамбля песні і танца “Медуніца”. Разгорнуцца тэматычныя майстар-класы ад майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У парку наладзяць працу гульнявых пляцовак. Гасцей свята пачастуюць куццёй, салдацкай кашай і гарбатай. Адбудзецца дэгустацыя харчовай прадукцыі прадпрыемстваў горада, будуць працаваць гандлёвыя павільёны.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x