Раніцай 7 снежня 1941 года, 80 гадоў таму, на амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах абрынуліся ўдары японскай марской авіяцыі. Бамбардзіроўшчыкі, тарпеданосцы і знішчальнікі падняліся ў паветра з авіяносцаў, якія курсіравалі ў 230 мілях на поўнач ад Гаваяў.
Японцы без вялікіх намаганняў прарваліся да лінкорнага рада, адзін за адным узарвалі караблі, знішчылі амерыканскія самалёты на зямлі і скінулі бомбы на казармы. У той дзень Амерыка страціла 2403 чалавекі, у тым ліку мірных жыхароў.
Амерыканскі флот адышоў ад страт толькі праз шэсць месяцаў. За гэты час Японія параўнальна лёгка захапіла Інданезію, Філіпіны, Бірму, Малаю, Ганконг і Сінгапур. Яе флот выйшаў у Індыйскі акіян.