Прэм’ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан заявіў, што ўрад краіны ўводзіць дадатковыя пошліны ў памеры 35% на ўсе тавары, якія імпартуюцца з Расіі і Беларусі, каб узмацніць эканамічны ціск на гэтыя краіны. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.
«Урад Аўстраліі прадпрымае далейшыя дзеянні для росту эканамічных выдаткаў Расіі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, з-за ўварвання ва Украіну. Мы прыменім дадатковы тарыф у памеры 35% на ўвесь імпарт з РФ і Беларусі з 25 красавіка 2022 года», – гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра Аўстраліі, апублікаванай на сайце ўрада краіны.