Аўтарская брошка Мікрафон Надзеі Скараход – арыгінальны падарунак усім, чыя прафесія звязана з мікрафонам – спеваку, тамадpt, экскурсаводу. Але ў першую чаргу, мы прысвячаем яе нашым калегам у прафесійнае свята – Дзень радыё. 7 мая ўвайшоў у гісторыю сусветнай навукі і тэхнікі як дзень нараджэння радыё. Сёння гэтая дата па праве лічыцца Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.