Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведаміла, што з 24 лютага па 15 чэрвеня 2022 года зафіксаваны 10 046 ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ва Украіне: 4 481 забітых і 5 565 параненых. Сярод загінуўшых – 280 дзяцей.
У ААН лічаць, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе вяліся інтэнсіўныя баявыя дзеянні, затрымліваецца, а многія паведамленні ўсё яшчэ чакаюць пацвярджэння.