HomeНавіныABBA выйшлі ў свет

ABBA выйшлі ў свет

Удзельнікі шведскага гурта ABBA упершыню за 36 гадоў усе разам выйшлі ў свет, піша gazeta.ru са спасылкай на Daily Mail. 26 мая яны наведалі адкрыццё сваёй канцэртнай рэзідэнцыі ABBA Voyage у лонданскім алімпійскім парку.

75-гадовы Бені Андэрсан, 72-гадовая Агнета Фальтског, 76-гадовая Ані-Фрыд Лінгстад і 77-гадовы Б’ёрн Ульвеус пазіравалі на чырвонай дарожцы, а пасля занялі месцы ў зале.

У спецыяльна пабудаванай для канцэртаў галаграм ABBA пляцоўцы размясціліся 3 тыс. гледачоў, перад якімі “маладыя” галаграфічныя аватары ABBA выканалі хіты гурта і новыя песні. Шоу адбылося праз 50 гадоў пасля заснавання гурта ABBA.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x