Апошняе абнаўленне Windows 11 “зламала” карыстацкія налады – карыстачы пажаліліся на тое, што іх зноў вымусілі карыстацца браўзэрам Microsoft Edge. Паведамлення аб гэтым з’явіліся на Reddit, піша gazeta.ru.
Адзначаецца, што ў наладах браўзэрам па змаўчанні стала распрацоўка Microsoft, нягледзячы на тое, што карыстачы раней наладзілі на гэтую функцыю іншую праграму. Таксама ў браўзэры была змененая галоўная старонка – на пошукавік Bing.