Еўрапейская камісія плануе рэкамендаваць прадастаўленне Украіне, Малдове і Грузіі статусу кандыдатаў на ўступленне ў ЕС пры выкананні пэўных умоў, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.
Напярэдадні Кіеў наведалі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі і прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс. Усе яны выступілі за тое, каб надаць Украіне статус кандыдата.
Пытанне наконт статусу краін-кандыдатаў будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС 23-24 чэрвеня.