Турыстычная галіна па ўсім свеце можа аднавіцца да «дапандэмійнага» ўзроўню 2019 года ўжо да 2023 года. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на Bangkok Post.
Да такой высновы прыйшлі эксперты міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі “Сусветны савет па падарожжах і турызме” (WTTC). Больш за тое, аналітыкі выказалі здагадку, што аднаўленне турыстычнай галіны будзе хутчэй, чым аднаўленне сусветнага ВУП пасля фінансавага крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19.