HomeНавіныАмаль 2 тыс. фур чакаюць выезду з Беларусі ў ЕС

Амаль 2 тыс. фур чакаюць выезду з Беларусі ў ЕС

На мяжы Беларусі з Еўропай сабралася амаль 2 тыс. Фур, якія чакаюць выезду з рэспублікі, паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Больш за ўсё грузавікоў чакаюць выезду на беларуска-літоўскай мяжы: у пункце пропуску «Беняконі» стаіць 390 фур, у «Каменным Логу» – 350, у «Прывалцы» – 290, у «Катлоўцы» – 180.

Выезду ў Латвію ў пункце пропуску «Урбаны» чакаюць больш за 240 велікагрузаў, яшчэ больш за сотню машын стаіць у «Грыгораўшчына».

Скапленне фур зафіксавана і на мяжы з Польшчай. Выезду з Беларусі чакаюць больш за 250 машын у «Брузгах» і яшчэ больш за 90 – у «Бераставіцы».

Чэргаў на беларуска-ўкраінскай мяжы няма.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x