HomeНавіны«Амікрон» можа спыніць вакцынацыя не менш за 70% насельніцтва кожнай краіны -...

«Амікрон» можа спыніць вакцынацыя не менш за 70% насельніцтва кожнай краіны – СААЗ

У святле распаўсюджвання вельмі заразнага варыянта “амікрон” Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заклікае міжнародную супольнасць прыкласці максімум намаганняў, каб усе краіны маглі імунізаваць сваё насельніцтва ад COVID-19, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Вядучы эпідэміёлаг СААЗ Марыя ван Керкхаў яшчэ раз нагадала, што на фоне імклівага распаўсюджвання “амікрона” дзяржавы не змогуць перамагчы пандэмію з дапамогай бустэраў – дадатковых прышчэпак.

Яшчэ да пачатку святаў «амікрон» быў выяўлены ў 128 краінах свету. Пераканаўчых дадзеных, якія сведчаць аб тым, што пры заражэнні новым штамам хвароба працякае ў лягчэйшай форме, чым пры інфікаванні папярэднімі варыянтамі, пакуль няма.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x