HomeНавіны«Амікрон» распаўсюджваецца вельмі хутка, колькасць выпадкаў падвойваецца кожныя 2-3 дні -- СААЗ

«Амікрон» распаўсюджваецца вельмі хутка, колькасць выпадкаў падвойваецца кожныя 2-3 дні — СААЗ

Спецыяльны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па барацьбе з COVID-19 Дэвід Набара заявіў аб надзвычай высокай хуткасці распаўсюджвання штама каранавіруса «амікрон». Пра гэта інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

«У нас у СААЗ ёсць дастаткова інфармацыі, якая вельмі ясна паказвае, што гэты (штам – ІФ) распаўсюджваецца вельмі хутка, з падваеннем колькасці выпадкаў кожныя два-тры дні», – заявіў Набара тэлеканалу Sky News.

Ён адзначыў, што ў такіх умовах пазбегнуць высокай смяротнасці ўдасца толькі пры вялікай удачы. Набара патлумачыў, што ў сувязі з «амікронам» неабходна працягваць вакцынаваць насельніцтва. Акрамя таго, неабходна скараціць распаўсюджванне віруса за кошт мінімізацыі сацыяльных кантактаў усім людзям без выключэння.

“Амікрон”, нагадвае агенцтва, выявілі ў лістападзе на поўдні Афрыкі. Спецыялісты лічаць, што ён можа ўяўляць пагрозу, бо распаўсюджваецца значна хутчэй, чым іншыя штамы, якія выяўлялі навукоўцы за перыяд пандэміі, і змяшчае вялікую колькасць мутацый.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x