HomeНавіны«Амікрон» выклікаў хуткі рост колькасці заразіўшыхся COVID у Турцыі

«Амікрон» выклікаў хуткі рост колькасці заразіўшыхся COVID у Турцыі

У выніку хуткага распаўсюджвання ў Турцыі штаму каранавіруса «амікрон» колькасць інфіцыраваных у краіне стала хутка расці, паведаміла турэцкае Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад».

Так, у панядзелак было выяўлена больш за 26 тысяч выпадкаў заражэння, тады як у лістападзе гэтая лічба не перавышала ў сярэднім 20 тысяч захварэлых за суткі.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Турцыі, цяпер больш як 10 працэнтаў выпадкаў захворвання COVID-19 у рэспубліцы выкліканы “амікранам”, які ўпершыню быў знойдзены ў краіне 11 снежня.

У Турцыі распрацавана свая вакцына – Turkovac. Яна атрымала дазвол турэцкіх улад на экстранае прымяненне. У Турцыі ўжо ўведзены больш за 129 мільёнаў доз вакцын Sinovac і Pfizer.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x