HomeНавіныАплаціць электронныя білеты на цягнікі можна праз сэрвісы Samsung Pay і Apple...

Аплаціць электронныя білеты на цягнікі можна праз сэрвісы Samsung Pay і Apple Pay

Пасажырам Беларускай чыгункі даступны новыя інструменты аплаты электронных праязных дакументаў на афіцыйным сайце rw.by і ў мабільным дадатку “БЧ. Мой цягнік”, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

Пры куплі электронных білетаў на сайце rw.by зараз можна выкарыстоўваць для аплаты сэрвісы Samsung Pay і Apple Pay, а ў мабільным дадатку – Apple Pay. Новыя магчымасці аплаты рэалізаваны сумесна з ААТ “ААБ Беларусбанк” і даступны на банкаўскім рэсурсе пры выбары спосабу аплаты заказу з дапамогай плацежных картак.

БЧ працягвае развіваць спосабы аплаты электронных праязных дакументаў і плануе ў бліжэйшы час прадаставіць магчымасць выкарыстання картак плацежных сістэм МІР і UnionPay.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x