Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, па рашэнні эмітэнта паліўных картак euroShell аплата ў сістэме BelToll карткамі euroShell будзе недаступная з 01 ліпеня 2022 года. Па пытаннях, звязаных з закрыццём рахункаў і вяртаннем закладнога кошту за бартавыя прылады неабходна звязацца з эмітэнтам.
Уносіць плату за праезд на падставе дагавора карыстання платнай дарогай у рэжыме аплаты па факце па-ранейшаму можна з дапамогай паліўных карт кампаній: “Беларуснафта”, “Берліё”, Е100, ПЭК “Белаўтастрада”.