Як паведамляе Бі-бі-сі, Apple падала ў суд на ізраільскую кампанію NSO Group, абвінаваціўшы яе ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння для сачэння за карыстальнікамі айфонаў.
Карпарацыя мае намер дамагацца поўнай судовай забароны ў стаўленні NSO на выкарыстанне любых праграмных прадуктаў, паслуг або прылад Apple.
Улетку гэтага года журналісты высветлілі, што спецслужбы як мінімум 10 краін выкарыстоўвалі для сачэння за палітыкамі, журналістамі і актывістамі праграмнае забеспячэнне Pegasus, распрацаванае NSO Group.
Сама NSO Group заявіла, што яе ПЗ прызначана для барацьбы са злачынцамі і тэрарыстамі і пастаўлялася толькі дзяржавам, якія паважаюць правы чалавека.