HomeНавіныАршанец упусціў на прыпынку выйграныя ў казіно $30 тыс., прапажу знайшлі і...

Аршанец упусціў на прыпынку выйграныя ў казіно $30 тыс., прапажу знайшлі і вярнулі

У Оршы на прыпынку грамадскага транспарту пенсіянерка знайшла больш за $30 тыс. Пра гэта піша БЕЛТАса спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.

Непрыкметную старую торбу 61-гадовая жанчына заўважыла, калі ішла на працу ў царкоўную краму. Выгляд змесціва яе збянтэжыў: усярэдзіне ляжалі пачкі банкнот розных краін і намінала. Жыхарка Оршы паспяшалася прынесці знаходку праваахоўнікам. Сродкі пакінулі ў банку.

Праз тыдзень у міліцыю звярнуўся 55-гадовы аршанец, які сарваў вялікі куш у казіно, але згубіў грошы.

Супрацоўнікам міліцыі аршанец расказаў усе дэталі: колькі было ў сумцы грошай, якія менавіта банкноты і як ён іх збіраў. Мужчына не чакаў, што прапажу знойдуць так хутка. У бліжэйшы час усе сродкі вернуць уладальніку.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x