Як піша Бі-бі-сі, больш за 50 дэпутатаў ад Кансерватыўнай партыі заклікаюць вынесці вотум недаверу прэм’ер-міністру Барысу Джонсану. Пытанне пастаўлена на галасаванне ў парламенцкай фракцыі торы
Падставай стаў гнеў часткі кансерватараў у сувязі з дакладам Сью Грэй, якая расследавала парушэнні каранціннага рэжыму на Даўнінг-стрыт у разгар эпідэміі каранавіруса.
У выпадку паражэння Джонсану давядзецца скласці паўнамоцтвы прэм’ер-міністра. Аднак, каб гэта адбылося, недавер яму павінны выказаць як мінімум 180 ягоных аднапартыйцаў – большасьць сяброў фракцыі.