HomeЗдароўеБеларусь атрымала гуманітарны груз ад СААЗ для барацьбы з COVID-19

Беларусь атрымала гуманітарны груз ад СААЗ для барацьбы з COVID-19

Беларусь атрымала гуманітарны груз для барацьбы з каранавірусам ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яго ўрачыстая перадача адбылася ў Мінску 27 красавіка, паведамляе БелТА.

У Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання былі дастаўлены кіслародныя маскі з рэзервуарам, апараты для высокапаточнай назальнай оксігенатэрапіі, экспрэс-тэсты для дыягностыкі каранавіруса на агульную суму 850 тыс. долараў. Гуманітарная дапамога была прадастаўлена ў рамках праекта «Салідарнасць у імя здароўя», які фінансуе Еўрапейскі саюз.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель адзначыў, што гэтая пастаўка спецыялізаванага абсталявання не апошняя ў сувязі з ростам захворвання ў свеце.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x