Беларусь зафіксавала парушэнне сваёй дзяржграніцы ў паветранай прасторы, па гэтым факце праводзіцца расследаванне. Пра гэта, як піша ТАСС, паведаміў у чацвер начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва-памочнік міністра абароны Беларусі Валеры Равенка.
«8 чэрвеня а 15 гадзіне 13 хвілін з боку Украіны зафіксавана парушэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы. Па дадзеным факце вядзецца расследаванне», – напісаў прадстаўнік Мінабароны ў Twitter.
У Мінску заяўляюць, што сёлета ўжо фіксавалі факты парушэння ўкраінскімі лятальнымі апаратамі беларускай паветранай прасторы.