Беларусь, якая з’яўляецца наглядальнікам ШАС, разглядае магчымасці павышэння свайго статусу ў рамках гэтай арганізацыі. Пра гэта – як піша ТАСС – у аўторак заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па ШАС Бахтыер Хакімаў.
«Паводле паступаючай інфармацыі Беларусь разглядае магчымасці павышэння свайго статусу ў рамках арганізацыі. Трэба адзначыць, што беларускі бок вельмі актыўна падключыўся да працы ў рамках ШАС спачатку ў якасці партнёра па дыялогу, а затым у якасці назіральніка», – сказаў Хакімаў на палях паседжання Савета нацыянальных каардынатараў ШАС, якое праходзіць у Ташкенце.
Хакімаў адзначыў, што цяпер абмяркоўваецца магчымасць падключэння беларускіх прадстаўнікоў да мерапрыемстваў па лініі Мінабароны, унутраных спраў і сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі.