Займальная гісторыя Беларусі. Беларускі горад Скідзель – шляхамі беларускіх мястэчкаў. Праект Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым пашырае сваю геаграфію. І новае відэа будзе прысвечанае Скідзелю, які за больш чым паўтысячагоддзі сваёй гісторыі прайшоў шлях ад простага паселішча да значнага прамысловага і гандлёвага цэнтра Гарадзеншчыны. У новым відэа праекта вы пабачыце яго галоўныя гістарычныя помнікі, пазнаёміцеся з асноўнымі падзеямі скідзельскай мінуўшчыны, а таксама даведаецеся, што ж аб’ядноўвае Скідзель і славутага брытанскага палітыка мінулага стагоддзя Маргарэт Тэтчэр.