HomeНавіныБеларускі медыцынскі праект запусціў сэрвіс анлайн-кансультацый з урачамі

Беларускі медыцынскі праект запусціў сэрвіс анлайн-кансультацый з урачамі

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», зараз медыцынскую дапамогу можна атрымаць не выходзячы з дому ці офіса. 103.BY запусціў сэрвіс для правядзення анлайн-кансультацый 1 кастрычніка 2021 г. Патрэбны толькі мабільны тэлефон, планшэт ці кампутар з відэакамерай і доступам да інтэрнэту. Запісацца на анлайн-кансультацыю можна на партале, у мабільным дадатку 103.BY альбо непасрэдна ў медыцынскім цэнтры (спіс на сайце). Згодна з беларускім заканадаўствам тэлемедыцынскія кансультацыі зараз магчымы пасля вочнага наведвання медыцынскага цэнтра. Падчас анлайн-кансультацыі лекар можа скарэктаваць прызначанае раней лячэнне, пракантраляваць сімптомы і самаадчуванне пацыента, прааналізаваць вынікі аналізаў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x