Круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”, прымеркаваны да 95-годдзя выдання першай біблейскай кнігі на сучаснай беларускай мове, адбыўся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Падчас мерапрыемства прэзентавалі факсімільнае выданне першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову – “Паводле Лукі Святое Евангелле”, якое выйшла сёлета ў выдавецтве НББ. Акрамя таго, падчас сустрэчы адбылася цырымонія перадачы ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі рукапісаў перакладу Бібліі ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Арганізавана таксама выстава каштоўных дакументаў па гісторыі перакладаў Бібліі на беларускую мову.