Колькі цяпер пражывае беларусаў у Іркуцку, дакладна невядома. Некаторыя даследчыкі называюць мінімальную лічбу ў 50 тысяч чалавек, а некаторыя сцвярджаюць, што кожны трэці жыхар Іркуцкай вобласці мае беларускія карані. Калі з’явіліся першыя беларусы ў Сібіры? Хто заснаваў горад Краснаярск? На якой мове і дагэтуль размаўляюць у вёсках пад Іркуцкам? Сёння мы даведаемся пра беларускія традыцыі ў Сібіры, как живут белорусы в России, як беларусы ў Іркуцку захоўваюць беларускую культуру і ці спяваюць аўтэнтычныя беларускія спевы. Адкажам на гэтыя пытанні разам з Алегам Рудаковым.