Сёння – беларуская мова дзецям! Узгадаем, як і мы былі малымі. Што мы любілі разгадваць тады? Вядома, загадкі. І нашым дзеткам яны таксама падабаюцца. Шмат народных і аўтарскіх беларускіх загадак для дзяцей ёсць. Ды кожны можа і сам прыдумаць! Каб іх было яшчэ болей. Каб нашы дзеткі любілі родную мову, як і мы. Вось якія беларускія загадкі для дзяцей прапануе “Ладны пераклад”…