Belavia аднаўляе рэйсы ў Бодрум з 30 мая, паведамляе БЕЛТАса спасылкай на прэс-службу Міністэрства транспарту і камунікацый.
Рэйсы ў турэцкі курорт запланаваны 1 раз у 10 дзён на паветраным судне Boeing 737-800. На гэты момант чартарнымі рэйсамі з Мінска можна паляцець на адпачынак у егіпецкія курорты Шарм-эль-Шэйх і Хургаду, а таксама ў турэцкую Анталлю.