Belavia запускае новы рэйс у Тэль-Авіў па змененым маршруце, паведамляе сайт авіякампаніі. Рэйс будзе ажыццяўляцца з прамежкавай пасадкай у Баку (тэхнічная пасадка на дазапраўку самалёта).
Расклад новых рэйсаў:
Чацвер (дзень 4)
Вылет з Мінска – 11.50, прыбыццё ў Тэль-Авіў – 20.30.
Вылет з Тэль-Авіва – 21.30, прыбыццё ў Мінск – 06.15.
Нядзеля (дзень 7)
Вылет з Мінска – 13.20, прыбыццё ў Тэль-Авіў – 22.00.
Вылет з Тэль-Авіва – 23.00, прыбыццё ў Мінск – 07.45.
Указаны мясцовы час аэрапортаў.