Авіякампанія “Белавія” прыпыняе перавозку грамадзян Афганістана, Ірака, Йемена, Лівана, Лівіі і Сірыі са сталіцы Узбекістана, паведамляе сайт перавозчыка.
«У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Узбекістана з 17.11.2021 грамадзяне Афганістана, Ірака, Йемена, Лівана, Лівіі і Сірыі не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах авіякампаніі «Белавія», якія накіроўваюцца з Ташкента ў Мінск. Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажыраў з дыпламатычнымі пашпартамі і дзеючым відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь», – праінфармавалі ў кампаніі.