«Белавія» працягнула прыпыненне палётаў у Тэль-Авіў і Краснадар, паведамляе сайтавіякампаніі.
Так, 13.03.2022, 17.03.2022 і 20.03.2022 адменены рэйсы па маршруце:
Мінск-Тэль-Авіў-Мінск.
13.03.2022, 16.03.2022 і 20.03.2022 адменены рэйсы па маршруце:
Мінск-Краснадар-Мінск.
Інфармацыя аб далейшым выкананні рэйсаў у Тэль-Авіў і Краснадар будзе апублікавана пазней.
“Белавія” прыкладае максімум намаганняў для абвесткі пасажыраў аб змяненнях з дапамогай СМС-паведамленняў, аднак просіць самастойна правяраць статус рэйса і час вылету на сайце авіякампаніі ў раздзеле “Статус браніравання”.
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт авіябілетаў без утрыманняў на працягу іх тэрміну прыдатнасці.