Пра гэта паведамляе сайт авіякампаніі. «У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў ААЭ, з 14.11.2021 грамадзяне Афганістана, Ірака, Йемена, Сірыі не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія накіроўваюцца з Дубая ў Беларусь. У сувязі з гэтым авіякампанія «Белавія» ўзмацняе кантроль за праверкай дакументаў пры рэгістрацыі пасажыраў на рэйсы з Дубая», – праінфармаваў перавозчык. У кампаніі адзначылі, што пасажыры, якія трапляюць пад дзеянне гэтай забароны, змогуць вярнуць поўны кошт авіябілетаў па месцы іх набыцця.