HomeНавіныБэнксі ахвяруе мільёны долараў, каб ператварыць будынак турмы ў цэнтр мастацтваў

Бэнксі ахвяруе мільёны долараў, каб ператварыць будынак турмы ў цэнтр мастацтваў

Як паведамляюць інфармагенцтвы, брытанскі вулічны мастак Бэнксі мае намер ахвяраваць больш за 13 мільёнаў долараў, каб ператварыць у цэнтр сучаснага мастацтва былы будынак Рэдынгскай турмы. На гэтыя мэты пойдуць даходы ад продажу трафарэта, скарыстанага Бэнксі для стварэння графіці на сцяне турмы. Там ён адлюстраваў малюнак, прысвечаны пісьменніку Оскару Уайльду, які адбываў у ёй пакаранне.

Бэнксі вельмі рэдка прадае трафарэты ад сваіх работ. Цяпер аб’ект выстаўлены ў мастацкай галерэі Брыстоля, яго маюць намер прадаць без аўкцыёну за суму да 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Набыць трафарэт збіраецца неназваны калекцыянер.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x