HomeНавіныБез феерверка, але з добрым настроем

Без феерверка, але з добрым настроем

У навагоднюю ноч мінчане і госці сталіцы змогуць весела, з музыкай і падарункамі сустрэць свята на любой з 22 пляцовак, арганізаваных у кожным раёне сталіцы. Галоўныя гулянні разгорнуцца ля Палаца спорту.

Цэнтральнай гарадской пляцоўкай у навагоднюю ноч стане кірмаш у раёне Палаца спорту. Тут будзе вельмі прыгожы комплекс сцэны – як арт-аб’ект у выглядзе сняжынкі, якая будзе свяціцца і дарыць музыку. У ноч з 31 снежня на 1 студзеня з канцэртнай праграмай “Шкатулка жаданняў” тут выступяць папулярныя артысты беларускай эстрады, а таксама цудоўныя кавер-бэнды.

7 студзеня каля Палаца спорту адбудзецца калядная канцэртная праграма “Святло каляднай зоркі”.

У гэтым годзе гарадскія ўлады вырашылі адмовіцца ад звыклых навагодніх феерверкаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x