HomeЗдароўеБольш 211 тысяч чалавек у Беларусі атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19

Больш 211 тысяч чалавек у Беларусі атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, больш за 211 тысяч чалавек у Беларусі па стане на 21 красавіка атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 75 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі. Выпадкаў ускладненняў пасля праведзенай вакцынацыі не ўстаноўлена. Першы і другі этапы вакцынацыі працягваюцца – у першую чаргу прышчэпкі робяць медыкам, фармацэўтам, педагогам і сацработнікам, а таксама грамадзянам старэйшым за 60 гадоў і пацыентам з хранічнымі захворваннямі.

Для вакцынацыі прымяняюцца камбінаваная вектарная вакцына Гам-Кавіда-Вак (Расія) і вакцына супраць SARS-CoV-2 (КНР). З 16 красавіка выкарыстоўваецца вакцына Гам-Кавіда-Вак, вырабленая на РУП “Белмедпрэпараты”.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x