HomeНавіныБольш за 23 тысячы чалавек з ВІЧ-інфекцыяй пражывае ў Беларусі

Больш за 23 тысячы чалавек з ВІЧ-інфекцыяй пражывае ў Беларусі

Па стане на 1 лістапада 2021 года ў Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае больш за 23 тысячы чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

За апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзроставай групе 35-49 гадоў. На сёння ў структуры шляхоў перадачы ВІЧ-інфекцыі пераважае палавы, яго ўдзельная вага складае больш за 80%.

Больш за 75% усіх зарэгістраваных выпадкаў і адпаведна людзей, якія жывуць з ВІЧ, прыпадае на тры рэгіёны рэспублікі – Гомельскую вобласць, Мінск і Мінскую вобласць.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x