Па стане на 05.04.2022 г. больш за 5 992 000 беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 5 539 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 87,5 тысяч падлеткаў 12 – 17 гадоў, з іх больш за 64,9 тысячы дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 64,1 працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 59,2 працэнта насельніцтва.
Таксама праводзіцца бустэрная вакцынацыя насельніцтва, ахоп складае 6,44 працэнта.