HomeНавіныБольш за тысячу чалавек пацярпелі ў выніку масавых беспарадкаў у Казахстане

Больш за тысячу чалавек пацярпелі ў выніку масавых беспарадкаў у Казахстане

Больш за тысячу чалавек пацярпелі ў выніку масавых беспарадкаў у Казахстане, некалькі сотняў шпіталізаваны, дзясяткі знаходзяцца ў рэанімацыі, паведамляе РІА Новости са спасылкай на дзяржаўныя тэлеканалы рэспублікі.

Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года. Жыхары шэрагу гарадоў нафтаздабываючага рэгіёну на захадзе краіны выступілі супраць росту цэн на звадкаваны нафтавы газ. З лакальных пратэсты сталі агульнанацыянальнымі. За эканамічнымі былі палітычныя патрабаванні. Адбыліся сутыкненні з сілавікамі.

Прэзідэнт Касым-Жомарт Токаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі, якім раней кіраваў першы кіраўнік рэспублікі Нурсултан Назарбаеў. На ўсёй тэрыторыі Казахстана ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан міратворцаў для стабілізацыі абстаноўкі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x