Больш за 1 тыс. украінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон у Марыупалі, этапіраваны для правядзення следчых дзеянняў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Як удакладніла ў сераду ТАСС крыніца ў праваахоўных органах, найбліжэйшым часам следства мае намер адправіць у Расію яшчэ частку ўкраінскіх ваеннапалонных.
Паводле яе слоў, у Маскве могуць знаходзіцца больш за 100 чалавек, “сярод якіх замежныя найміты, якія здаліся ў Марыупалі”.