HomeЕжаБульбяная каша з салам.

Бульбяная каша з салам.

Рэцэпт бульбяной кашы з салам вельмі просты. Тут усяго тры інгрэдыента (не лічачы солі😊) – бульба, сала і цыбуля. Пры гэтым, атрымліваецца смачная ежа, якую можна выкарыстоўваць як гарнір, так і ў якасці самастойнай стравы. 💡 Бульбяная каша з салам – знаходка для пачаткоўцаў гаспадынь і гаспадароў, бо з’яўляецца найпростай стравай з бульбы. Гэту страву немагчыма сапсаваць, нават, калі вы перажарыце сала і цыбулю. Рыхтаваць гэтую страву з бульбы вельмі проста і хутка: 🔸 Бульбу рэжам буйнымі кавалкамі і ставім варыцца, пасля закіпання дадаем соль. 🔸Сала рэжам невялікімі кавалачкамі і на патэльню. 🔸У гэты ж час дробна рэжам цыбулю і дадаем да сала. 🔸Пакуль варыцца бульба, як раз абсмажыцца сала і цыбуля. 🔸Зліваем ваду з бульбы, усё перамешваем і наша бульбяная каша з салам гатовая. Смачна есцi – як кажуць беларусы!

Бульбяная каша з салам рэцэпт: ▪️ 1-1,5 кг бульбы ▪️ 300 г сала ▪️ 2-3 цыбуліны ▪️ соль па гусце.

Василий Ядченкоhttps://bydobry.by/
Стал журналистом в 17 лет, сразу после школы. Работал во всех видах СМИ. Сосредоточился на видеоконтенте и преподавании. Любит готовить и своего кота по имени ПёсАрбуз.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x