HomeНавіныЧаму бабулі любяць унукаў больш, чым сваіх дзяцей? Адказ вучоных

Чаму бабулі любяць унукаў больш, чым сваіх дзяцей? Адказ вучоных

Бабулі эмацыйна больш прывязаныя да ўнукаў, чым да дзяцей, высветлілі антраполагі з Эмарыйскага ўніверсітэта ў ЗША. Інтэрнэт-крыніцы спасылаюцца на даследаванне, у якім удзельнічалі 50 жанчын, у якіх быў хаця б адзін родны ўнук ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў.

Жанчыны разглядалі фатаграфіі сваіх унукаў і дзяцей, а таксама фота незнаёмых дзяцей і дарослых. Тым часам навукоўцы сачылі за працай іх мозгу з дапамогай функцыянальнай МРТ.

Калі бабулі бачаць сваіх унукаў, у іх мозгу актывуюцца вобласці, звязаныя з эмацыйнай эмпатыяй. Гэта значыць бабулі імкнуцца зразумець пачуцці ўнукаў — яны радуюцца і пакутуюць разам з імі.

А вось калі жанчыны бачаць сваіх дарослых дзяцей, то актывуюцца ўчасткі, якія адказваюць за кагнітыўную эмпатыю. Кагнітыўная эмпатыя — гэта калі вы разумееце, што чалавек адчувае і чаму. Гэта можа часткова растлумачыць, чаму пажылыя жанчыны часцей любяць унука больш, чым уласнае дзіця.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x