HomeДзеціКазкіЧарадзейны Крышталь або нечаканы госць-5.

Чарадзейны Крышталь або нечаканы госць-5.

На чарзе – 5 частка казкі “Чарадзейны Крышталь, або нечаканы госць”. Казачнік Алесь і гарэзлівая малпачка Чычы распавядуць, як у Нінавіі рыхтаваліся да грандыёзнага Свята Вяртання Крышталя! Чарадзейны камень цяпер не дазволіць ненажэрным ганарам захапіць усю краіну.
Але была адна праблема…
Пасля таго як Светка і Віцька па неасцярожнасці апынуліся за чароўнымі Дзвярыма, шлях дадому для іх зачыніўся на цэлых 25 гадоў! Няўжо сябры так доўга не ўбачаць родных і сяброў? Падказку даў адзін стары нінавіец: трэба звярнуцца па параду да Продкаў. Так і вырашылі зрабіць. Але пазней. Пасля Свята Вяртання Крышталя. Бо ўсе яго доўга чакалі – нельга адкладваць!
Мараш застаўся ў пячоры, каб правесці святочны рытуал. А Светка з Віцькам далучыліся да натоўпу нінавійцаў, што стаялі звонку.
Як толькі Мараш змясціў Крышталь на яго ранейшае месца, з каменя вырвалася маланка і працяла ўсю гару – знізу да самага верху!
Усе захоплена назіралі за фантастычным феерверкам! Па гары пабеглі ззяючыя кругі. На вяршыні кожны з іх ператвараўся ў палаючую кропку, якая адрывалася ад гары і разрасталася ў гіганцкае кола, што падала на зямлю, акрэсліваючы сабой тэрыторыю. І такіх колаў было незлічона. Яны падалі і падалі адно на адно, пакуль не стварылі напаўсферу – Ахоўны Купал. Ганары, што траплялі ўнутр яго, адразу нерухомелі і рабіліся шэрымі, нібы пыл. Калі зляцела апошняя кропка, Купал стаў празрыстым – як і не было яго. Крашталь набыў поўную моц і вярнуў Нінавіі былыя межы.

Пасля Свята Мараш паклікаў Светку і Віцьку. Надышоў час звярнуцца да Продкаў і даведацца, ці ёсць іншы шлях у суседні сусвет…

Александр Ждановичhttps://bydobry.by/
Профессия - актер. Призвание - делать добро и делиться красотой. Со сцены, воплощая самые разные образы. С экрана, обращаясь к маленьким и взрослым своим зрителям. А роль Маляваныча, которую исполнял много лет, - это уже и не роль. Практически второе я.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x